Гарадзенскі абласны суд 6 ліпеня пачне разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да грамадскага актывіста Паўла Міцкевіча. Яму інкрымінаваныя ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).

Павел — заснавальнік, старшыня Праўлення і кіраўнік праектаў у фондзе «Okno na Wschód». Да 2020 году фонд займаўся трансмежавымі польска-беларускімі і польска-ўкраінскімі праектамі, звязанымі з адукацыяй і культурай. Апошнія гады адзін з асноўных кірункаў яго дзейнасці — дапамога перасяленцам з Беларусі, Украіны і Расіі ў Беластоку і іх інтэграцыя

Павел жыве за мяжой ужо больш за 20 гадоў. Пра пачынанне супраць яго завочнай крымінальнай справы стала вядома ў красавіку 2024 году. Справа была крыху расцягнутая ў часе і вось цяпер яе пастанавілі “урухоміць”.