краты

У Беларусі выпушчаныя з-за кратаў 32 вязні, асуджаныя па палітычных матывах: 20 жанчын і 12 мужчын. Чарговае “памілаванне” прымеркаванае да Дня Незалежнасці.

Як паведамляюць праваабаронцы “Вясны”, 28 з гэтых “памілаваных” мелі статус палітвязняў.

Дзяржаўныя СМІ рапартуюць, што ўсе “памілаваныя” былі асуджаныя за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”: “Усе яны хадайнічалі пра памілаванне, прызнаючы віну і раскайваючыся”.

Імёны вызваленых не называюцца.