
Лукашэнка чарговы раз перакартаваў шэраг сваіх прадстаўнікоў “вертыкалі”. Сярод прыкметных перамяшчэнняў – прызначэнне першага намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Юрыя Валеватага інспектарам па Гомельскай вобласці.
“— Я хочу, чтобы Гомельская область была похожа на Гродненскую область. В этом суть моего назначения Вас на эту должность” – сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Валеватага.
Апошнія гады Валеваты займаў пасаду першага намесніка старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, курыраваў работу аграпрамысловага комплексу, уключаючы пытанні вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворча-тэхнічнага забеспячэння сельскай гаспадаркі, забеспячэння насельніцтва харчаваннем.
