
Гарадзенскі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка, засуджаны да шасці гадоў калоніі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”, распавёў пра свае стаўленне да “жоўтай біркі” цяпер:
“За 15 месяцаў гарадзенскага СІЗА ў мяне атрымалася не стрыгчыся пад нуль. А ў калоніі ты ўжо не выбіраеш: тваю не надта кароткую стрыжку, канваір выкарыстае, каб кінуць цябе ў ШІЗА. Вонкавыя змены чалавека, які доўга знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі — страшныя. А ўнутрана ты нічога такога не адчуваеш — поўны сілы, веры, надзеі, адказнасці. Гледзячы на сваё і іншыя падобныя фота, больш разумею тых людзей на волі, хто ставіцца да нас, як да ахвяр”.
11 верасня 2025 года Паўла вызвалілі з бабруйскай калоніі № 2 і выпхнулі з краіны:
“Я ўпершыню паглядзеў на яго з моманту прымусовага вывазу з Беларусі, а прайшло ўжо больш за восем месяцаў. Не таму, што не хацеў, а таму што не было і не маю такой патрэбы. Адмыслова захоўваць не буду. Ляжыць сабе і ляжыць. Калі спатрэбіцца некаму дзеля фіксацыі палітычных рэпрэсій рэжыма — аддам з задавальненнем”.
“Вясна”
