плот на мяжы
foto PAP/Artur Reszko

Колькасць спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы знізілася на 98%, заяўляюць у МУС Польшчы.

Калі ў першай палове 2025 года нелегальна трапіць у Еўразвяз праз польскую мяжу спрабавалі прыкладна 15 500 чалавек, дык сёлета ў аналагічны перыяд такіх спробаў было толькі 235, піша notesfrompoland.com.

Таксама польскае МУС чарговы раз заяўляе, што мае 100% поспех у затрыманні незадакументаваных мігрантаў, якім удаецца перасячы мяжу. Паводле справаздачы міністэрства, са студзеня па ліпень мігранты не здзейснілі ніводнай паспяховай спробы апынуцца на тэрыторыі Польшчы.

Сярод мер, прынятых для аховы мяжы з Беларуссю, — сталёвая агароджа вышынёй 5,5 м, а таксама электронная сістэма маніторынгу, якая фіксуе спробы пераходу мяжы і накіроўвае супрацоўнікаў на месца здарэння.

Замест Польшчы апошнім часам найбольшая хваля мігрантаў скіравалася з Беларусі ў Латвію — таксама дзяржаву-сябра Еўразвязу.