турма

Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», на 22 ліпеня ў месцах несвабоды Беларусі знаходзяцца мінімум 29 палітвязняў, асуджаных на 20 і больш гадоў зняволення. Сярод іх — дзве жанчыны і чатыры замежныя грамадзяне.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што як мінімум шэсць палітвязняў ужо пасля этапавання ў калоніі атрымалі дадатковыя тэрміны паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»), што дазваляе ўладам працягваць іх зняволенне. Большасць з асуджаных па такіх працяглых тэрмінах абвінавацілі паводле артыкулаў аб «акце тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве».