kraty

Вярхоўны суд Беларусі апублікаваў статыстыку сваёй працы за першае паўгоддзе 2026 года. Агулам па крымінальных справах было засуджана 12 676 чалавек.

Вось самыя папулярныя крымінальныя артыкулы з тых, што называюцца ў прэс-рэлізе:

  1. Аліменты (174 КК) — 2534 засуджаных
  2. Крадзеж (204 КК) — 2449 засуджаных
  3. Спажыванне наркотыкаў (ч. 1 арт. 328 КК) — 666 засуджаных
  4. Хуліганства (339 КК) — 585 засуджаных
  5. Крадзеж з картак (212 КК) — 490 засуджаных
  6. Распаўсюд наркотыкаў (ч. 2-5. арт. 328 КК) — 314 засуджаных
  7. Грабеж (206 КК) — 291 засуджаны
  8. Парушэнне правілаў дарожнага руху (317 КК) — 252 засуджаныя
  9. Наўмыснае прычыненне цяжкага пашкоджання (147 КК) — 193 чалавекі
  10. Атрыманне хабару (430 КК) — 150 засуджаных.

Вярхоўны суд не ўключыў у рэйтынг палітычныя артыкулы. Агулам жа за першае паўгоддзе ўступілі ў сілу прысуды амаль у 600 засуджаных за палітыку. З іх у 460 чалавек ёсць у абвінавачванні артыкул 361‑4 — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пераважна гэта справа Гаюна.

Аднак гэта не значыць, што іх усіх засудзілі менавіта ў першае паўгоддзе. Дакладны лік колькасці засуджаных будзе трошкі іншым, але сувымерным.