краты

Паводле афіцыйнай статыстыкі Вярхоўнага суда, за першае паўгоддзе 2026 года суды абвесцілі прысуды 239 непаўналетнім. З іх 12 былі засуджаныя па палітычна матываваных артыкулах.

Як вынікае са справаздачы, дзевяць падлеткаў засудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Таксама непаўналетніх судзілі паводле артыкулаў аб «закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы» і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў».

Паводле агульнай судовай статыстыкі, 22 непаўналетнія атрымалі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі.