
Сілавікі пачалі праверку ў дачыненні да беларуса за відэа ў TikTok
Паводле МУС, 39-гадовы нараджэнец Ваўкавыску, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Польшчы, распаўсюджваў у TikTok інфармацыю пра наркапрытоны ў родным горадзе, якія нібыта пакрывае міліцыя.
Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка. Змест відэа могуць кваліфікаваць як «паклёп», «абразу прадстаўнікоў улады» і «распальванне варожасці», а таксама сілавікі пагражаюць прыцягнуць мужчыну да адказнасці.
У 2024 годзе яго абвясцілі ў міждзяржаўны вышук. Агулам у дачыненні да беларуса ўжо распачата 13 крымінальных спраў за «экстрэмісцкую дзейнасць».
