менты Кубракоў

Супрацоўнікі міліцыі павінны кантраляваць настроі ў чатах на прадпрыемствах і скласці спісы ветэранаў і дружыннікаў на выпадак “ускладнення абстаноўкі”. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў падчас комплексных камандна-штабных вучэнняў у Гарадзенскай вобласці.

Вучэнні пачаліся 29 ліпеня. Яны праходзяць у Вялікай Бераставіцы, Лідзе і Гародні. У іх бяруць удзел таксама камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, кіраўнікі рэгіянальных падраздзяленняў сілавых ведамстваў і дзяржорганаў.

У рамках вучэнняў у Гародні міліцыя адпрацоўвала разгон так званых “масавых беспарадкаў”. Пры гэтым быў задзейнічаны ОМОН і атрад спецпрызначэння ўнутраных войскаў МУС “Тайфун”, а для ачаплення тэрыторыі — вайскоўцы Заходняга аператыўнага камандавання Мінабароны.