цэнтр Гародні, фота ілюстрацыйнае

Беларусь з пачатку года без віз наведалі больш як 139 тысяч іншаземцаў. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З 1 студзеня ў Беларусь прыбылі 139 082 замежныя грамадзяніны з 38 краін, уключаных у спіс бязвіза. Большасць турыстаў прыехалі з краін – суседзяў Беларусі – Літвы, Латвіі і Польшчы.

Усяго за час дзеяння бязвізавага парадку Беларусь наведалі 1 397 251 жыхар Еўропы. З Літвы прыбылі 712 115 чалавек, з Латвіі – 446 234, з Польшчы – 155 714 (15 красавіка 2022 года – дзень увядзення бязвізавага парадку ўезду ў Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі, а таксама асоб, якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі). У рамках пашыранага бязвізу для яшчэ 35 еўрапейскіх дзяржаў (уведзены з 19 ліпеня 2024 года) у Беларусь уехалі 83 188 чалавек.

Бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін деіць да 31 снежня 2026 года ўключна.