Бацькава булка

15 жніўня ў Свіслачы пройдзе ўжо пяты па ліку фэст пад назвай “Бацькава булка”. Нібыта і задума цікавая, і назва беларуская, і свята для беларускіх несельнікаў, але без расейшчыны чыноўнікі РБ ніяк ня могуць абысціся.

У праграме і выпечка 15-кілаграмовага караваю, і футбольны матч наменклатуры паміж вертыкальнікамі Гарадзенскага аблвыканкаму і Свіслацкага райвыканкаму (які праз ютуб нават будзе трансляваць Гарадзенскае тэлебачанне – спрагназуем, што праглядаў яго будзе ня больш двух дзясяткаў) і іншыя забавы. Але “цвіком” праграмы” на афішы пазначаны “концерт звездного гостя из Российской федерации”. Пішуць, што гэта будзе нейкі невядомы спявак ротам пад красамоўным ні то імем, ні то псеўданімам Хабіб. Няўжо ў Беларусі не знайшлося нікога больш “зорнага”?! Ці сапраўды так перавяліся айчынныя таленты спяваць, ці чыноўнікі так хочуць дагадзіць “старэйшаму брату”. Так што чарговы раз грошы беларускіх працаўнікоў-падаткаплацельнікаў пойдуць у кішэню нейкаму заезнаму маладзёну з Усходу.